NettiradioRadioasematValko-Venäjä▷Канал Культура

Канал Культура

Канал Культура

Канал «Культура» Беларускага радыё пачаў вяшчанне 1 студзеня 2002 года і адразу вылучыўся са шматгалосся эфірнай прасторы як радыё для інтэлектуалаў. Канал «Культура» пастаянна развіваецца і ўдасканальваецца ў адпаведнасці з місіяй – ідэнтыфікацыя нацыянальнай культуры ў кантэксце сусветнай. Супрацоўнікі радыёстанцыі стараюцца ахапіць усе бакі шматграннага паняцця «культура», таму кожны новы сезон тэматычная палітра становіцца больш насычанай. Слухачы канала «Культура» знаёмяцца з лепшымі ўзорамі літаратуры, народнай, класічнай і сучаснай музыкі. Журналісты рыхтуюць рэпартажы з вернісажаў, тэатральных прэм’ер, навуковых лабараторый і аўдыторый ВНУ. У эфіры канала выступаюць культуролагі, гісторыкі і мастацтвазнаўцы. Запісы канцэртаў з Вялікай студыі Дома радыё, Белдзяржфілармоніі, Вялікага тэатра Беларусі канал «Культура» рэгулярна накіроўвае ў сусветны абменны канцэртны фонд, арганізаваны Еўрапейскім вяшчальным саюзам. Канал Культура, Valko-Venäjä, lähetetty muodossa Talk Radio

Канал Культура
0/5 perustuu 0 äänestä

Available on Google Play Available on Samsung Galaxy Apps Available on AppGallery